Казімір Малевіч-беларускі савецкі мастак

Предмет: История
Категория материала: Презентации
Автор:

Казімір Севярынавіч Малевіч (23 лютага 1878 (па іншых звестках — 1879), Кіеў — 15 мая 1935, Ленінград) — расійскі мастак-авангардыст, адзін з заснавальнікаў супрэматызма — кірунку ў абстрактным мастацтве.

Вучыўся жывапісу, скульптуры і дойлідству ў студыі Ф. Рэрберга ў Маскве (1905-10). У 1919-22 выкладаў у Народнай мастацкай школе ў Віцебску. У 1923-27 дырэктар Ленінградскага інстытута мастацкай культуры.

  Чорны квадрат, 1915

На мяжы 1900-10-х г. імкнуўся сумясціць прынцыпы кубізму і футурызму («На сенажаці», 1909; «Станцыя без прыпынку», 1911). З 1915 ствараў супрэматычныя кампазіцыі, у якіх поўнасцю адышоў ад адлюстравання натуральных рэчаў і з'яў, адмовіўся ад канкрэтнай сюжэтнай змястоўнасці твораў («Чорны квадрат», 1915; «Палёт аэраплана», 1915; «Чырвоны квадрат», 1917 і інш.). У 1920-я г. з дапамогай прасторавых кампазіцый («архітэктонаў») вывучаў фармальную мову пластычных мастацтваў, ствараў праекты побытавых рэчаў, малюнкі для тэкстыля і інш. У 1918 стварыў афармленне першай пастаноўкі «Містэрыі-буф» У.Маякоўскага. У пачатку 1930-х г. рабіў спробы вярнуцца да выяўленчасці ў жывапісе і перайсці да савецкай тэматыкі («Дзяўчына з чырвоным дрэўкам», 1932).

Аўтар мастацтвазнаўчых прац «Ад кубізма да супрэматызма» (1916), «Супрэматызм» (1920) і інш.

Cамая дарагая карціна ў гісторыі («Супрэматычная кампазіцыя») аўтарства мастака, звязанага з Беларуссю, была напісаная Малевічам.

Тип материала: Презентация Power Point (ppt)
Размер: 8.11 Mb
Количество скачиваний: 1
Просмотров: 156

Похожие материалы