Віктарына “Мая родная Смаргоншчына”

Предмет: Классному руководителю
Категория материала: Презентации
Автор:

Тэма:Віктарына “Мая Смаргоншчына”

Мэты:пашыраць і паглыбляць веды выхаванцаў аб сваёй радзіме; садзейнічаць у патрыятычным выхаванні; развіваць звязную мову, мысленне; выхоўваць любоў да сваёй краіны і роднай мовы, беражлівыя адносіны да прыроды.

Абсталяванне:мультымедыйная сістэма, карткі з заданнямі для групавой работы, прэзентацыя “Віктарына “Мая Смаргоншчына”.

Распрацоўка для выхаванцаў 7-9 класаў.

                                            Ход

1.Песня “Жураўлі на Палессе ляцяць”

2.Слова настаўніка

Кожны чалавек, які прыходзіць на гэту зямлю, праз усё жыццё праносіць самыя дарагія свайму сэрцу вобразы.Гэта – Радзіма, маці, бацька, родны кут.

3.Метад “Асацыяцыя”/Выхаванцы па чарзе называюць назоўнікі, якія асацыіруюцца са словам Радзіма.Тлумачаць дадзеныя словы./

 4.Дзелавая гульня (праца ў групах)

1)Раскажы пра назву Беларусь (1 група)

2)З кім мяжуе Беларусь?(2 група)

3)Сімвалы Беларусі.(3 група) /(файл.Сімволіка РБ)/Дадатак 1/

7.Віктарына “Мая Смаргоншчына”(выхаванцы супраць ноўтбука) /Прэзентацыя “Віктарына “Мая Смаргоншчына”/

1)Выява якой жывёлы знаходзіцца на гербе г.Смаргонь? /мядзведзя/

2)На якой рацэ размешчаны горад Смаргонь? (На р. Оксна (левы прыток р. Вілія) і яе прытоку р. Гервятка)

3)У якім стагоддзі ўпершыню Смаргонь упамінаецца ў дакументах па гісторыі Вілейскай епархіі? (У 1503 г. (XVIст.)

4)Якую назву атрымаў помнік культуры, які быў заснаваны ў 1552 г. (гл.д.) (Кальвінісцкі збор)

5)Якую назву мелі абаранкі, якія выпякалі ў Смаргонях? (Смаргонкі)

6)У якім мястэчку знаходзіцца дадзены помнік культуры, архітэктуры? (Крэва)

7)Як сталі зваць дарогу Смаргонь—Ашмяны  пасля вайны 1812 года? (Напалеонаўскай дарогай)

8)Каму з беларускіх паэтаў давялося жыць у дадзенай сядзібе? (Францішку Багушэвічу)

9)У парку якога фалькларыста знаходзіўся дадзены дуб? (Яна Карловіча)

8.Рэфлексія.Метад “Незакончаная фраза”.”Cвая Радзіма – … (самая лепшая)”

 

9.Музыка да песні “Белая Русь”

Тип материала: Презентация Power Point (ppt)
Размер: 7.49 Mb
Количество скачиваний: 4
Просмотров: 149

Похожие материалы