Адукацыя і навука ў першай палове XIXст.

Предмет: История
Категория материала: Конспекты
Автор:

Сувязь з папярэднімі ведамі: Вывучэнне тэмы “Грамадска-палітычны руў у першай трэці XIXст.” з’яўляецца падставай для новай тэмы, асабліва пытанне пра паўстанне 1830-1831 гг.

Мэта ўрока:Стварыць  умовыдлявызначэння  вучнямі характара урадавай палітыкі ў галіне адукацыі на тэрыторыі Беларусі да і пасля паўстання 1830-1831 гг. і сутнасці беларусазнаўства.

Задачы ўрока:

1. Арганізаваць сітуацыю для высвятлення вучнямі пытанняў пра  змены ў сістэме адукацыі і працес станаўленне навуковых ведаў пра  Беларусь  і беларускі народ

2. Садзейнічаць выхаванню пачуцця гонару за продкаў.

3. Спрыяць фарміраванню ўменняў раскрываць значэнне гістарычных паняццяў,параўноўваць гістарычныя падзеі, прыводзіць прыклады культурных дасягненняў нашых продкаў.

Мэты ўрока мовай вучняў:

1.  Расказаць пра: 1. Змены ў сістэме адукацыі 2. Тыпы школ 3.Вышэйшыя навучальныя ўстановы 4. Станаўленне навуковых ведаў пра  Беларусь  і беларускі народ 5. П.Шпілеўскага, Я.Чачота,  К.і Я.Тышкевічаў

2.  Растлумацычь новыя  паняцці :Ланкастэрскія школы, беларусазнаўства

3.  Запоўніць табліцу на стар. 57 дапаможника.

Ключавое пытанне да вучняў:  Вызначце характар урадавай палітыкі ў галіне адукацыі на тэрыторыі Беларусі да і пасля паўстання 1830-1831 гг. і сутнасць беларусазнаўства.

Тып урока: камбінаваны.

Матэрыялы і дыдактычныя дапаможнікі:

1.  Вучэбны дапаможнік “Гісторыя Беларусі. Канец XVIII- пачаіак XIXст. 8 клас”.

2.  Атлас па гісторыі Беларусі  для 9-га класа.

3.  Мультымедыйная прэзентацыя  « Адукацыя і навука ў першай палове XIXст.”.

План урока:

1. Змены ў сістэме адукацыі

2. Тыпы школ

 3.Вышэйшыя навучальныя ўстановы

4. Станаўленне навуковых ведаў пра  Беларусь  і беларускі народ

 5. П.Шпілеўскага, Я.Чачота,  К.і Я.Тышкевічаў

Ход урока:

1 этап. Арганізацыйна-матывацыйны этап

Рэфлексія. Які ў вас настрой? Намалюйце смайлік хмаркі або сонейка!

Настаўнік: Назавіце назвы тайных студэнцкіх арганізацый, створаных у 1817-1823 г., імёны удзельнікаў і іх погляды. Вынікі паўстання 1830-1831 гг..

2 этап. Этап актуалізацыі суб’ектыўнага вопыту вучняў

Настаўнік: Калі ў нас з’яўляецца нейкая праблема,як мы яе вырашаем? Які крокі мы здзяйсняем, які алгарытм нашых дзеянняў?

Меркаваны адказ вучняў:

- прычына (высвятляем прычыну праблемы);

- умовы (што неабходна зрабіць для выпраўлення сітуацыі);

- удзельнікі (вызначаем кола выканаўцаў);

- вынік (як змянілася сітуацыя);

- значэнне (ці зможам выкарыстоўваць новы досвід, які атрымалі падчас пошука рашэння).

Настаўнік: Ці можна алгарытм рашэння любой праблемы прыстасаваць для вырашэння праблем культуры? Давайце паспрабуем вызначыць задачы нашага ўрока,зыходзячы з гэтага алгарытму: умовы развіцця,культурныя дзеячы, дасягненні,значэнне.

Меркаваны адказ вучняў: Неабходна высветліць умовы развіцця культуры, якія працавалі культурныя дзеячы, іх дасягненні, значэнне  дасягненняў.

3 этап. Аперацыйна-пазнавальны этап

Настаўнік: Чым было абумоўлена правядзенне рэформ у галіне адукацыі ў Расійскай імперыі напрыканцы 18 – першай палове 19 ст?

Меркаваны адказ вучняў:Палітычнымі падзеямі: падзелам Рэчы паспалітай і паўстаннем пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі. 

Настаўнік:Чаму ў цэнтры адукацыйнай палітыкі самадзяржаўя было пытанне аб мове? Выкарыстайце справаздачу генерал-губернатара М.А.Далгарукага Мікалаю Працуем з дапамогай прэзентацыі, дапаможніка і карты.

Вучні:Працуюць з дакументам на с.53.

Настаўнік: Пералічы розныя тыпы навучальных установ, якія існавалі ў Беларусі. Працуюць з картасхемай на с. 54 вуч. дапаможніка і тэкстам.

Меркаваны адказ вучняў: Віленскі ўніверсітэт 1803 г.(вышэйшая адукацыя)           

гімназіі (сярэдняя адукацыя)                     

павятовыя вучылішчы (няпоўная сярэдняя)

прыходскія вучылішчы (пачатковая, рамёствы)

школы пры каталіцкіх і ўніяцкіх кляштрах;

ланкастэрскія школы (школы ўзаемнага навучання), першая – 1819 г. у Гомелі

гімназіі (1. Свіслач 1805 г. Віцебск, Магілёў, Гродна, Мінск, Жыровічы);

езуіцкія калегіумы(да 1820 г. існавалі ў Полацку, Віцебску, Оршы, Магілёве). Полацкі калегіум (1581 г.) з 1812 г. — Акадэмія.

1840 г. земляробчая школа. З 1848 г. - Горы-Горацкі земляробчы інстытут.

Настаўнік: Звяртаем увагу на змены ў сістэме адукацыі,якія адбыліся пры А.Чартарыйскім, а таксама пасля паўстання 1830-1831 гг і прычыны адбыўшыхся змен.

Рэформа 1803-1804 гг.

Папячыцелем Віленскай навучальнай акругі стаў Адам  Чартарыйскі

польская мова выкладання

усесаслоўны характар;

свецкі характар;

даступнасць пачатковай адукацыі

сістэмнасць(пераемнасць)навучання.

Міністэрства народнай асветы (1802 г.)

Пасля падаўлення паўстання 1830-1831 гг.

Руская мова навучання

Асвета будуецца па прынцыпах “праваслаўя,самадзяржаўя і народнасці”

Саслоўная сістэма навучання

1832 г – зачынены Віленскі універсітэт

1840 г. земляробчая школа. З 1848 г. - Горы-Горацкі земляробчы інстытут.

Настаўнік:растлумачце паняцце ланкастэрскія школы.Якія сучасные метады навучання падобныя на гэтыя ёсць на сучасных уроках?

Настаўнік: аб прыхільніках беларусазнаўства некаторые вучні рыхтавалі паведамленні. Па гэтаму  пытанню тэмы працуем з дапамогай прэзентацый і запаўняем табліцу на с.57.

Меркаваныя адказы вучняў:

П. Шпілеўскі "Падарожжа па Палессі і Беларускім краі", "Беларусь у характарыстычных апісаннях і фантастычных яе казках".

Я. Чачот. Зборнікі "Вясковых песень";

К. Тышкевіч — заснаваў у Лагойску музей старажытнасцей — 1842 г.;

Я. Тышкевіч  у 1855 г. заснаваў Віленскі музей старажытнасцей.

Вучні. Глядзяць прэзентацыі, чытаюць тэкст і запаўняюць табліцу “Дасягненні ў развіцці навукі і культуры Беларусі ў першай палове  XIXст.” на стар. 57 дапаможніка.(Слайды 11-14).(Дадатак 1).

Настаўнік: растлумачце паняццебеларусазнаўства.

Меркаваныя адказы вучняў:навука пра Беларусь і беларусаў.

Настаўнік: Якія з дасягненняў беларусазнаўства і яго даследчыкаў выклікаюцьу

вас пачуццё гонару за продкаў? Чаму?

4 этап. Зваротная сувязь. Вучні спрабуюць адказаць на ключавое пытанне: Вызначце характар урадавай палітыкі ў галіне адукацыі на тэрыторыі Беларусі да і пасля паўстання 1830-1831 гг. і сутнасць беларусазнаўства.

5 этап. Дамашняе заданне. Параграф 10, стар.53-57.паведамленні пра дзеячаў літаратуры і мастацтва першай паловы XIXст.

6 этап. Рэфлексія. Настаўнік: Выкажыце адным словам сваю думку пра ўрок.

 

Тип материала: Презентация Power Point (ppt)
Размер: 628.5 Kb
Количество скачиваний: 72
Просмотров: 200

Похожие материалы