Прэзентацыя "Маё жыццёвае крэда"
Предмет: | Другое |
---|---|
Категория материала: | Презентации |
Автор: |
Поплавская Алина Анатольевна
|
Тэма: Майстар-клас “Развіццё арфаграфічных уменняў у навучэнцаў V-VII класаў шляхам выкарыстання інтэрактыўнай дошкі на ўроках беларускай мовы”
Мэта: стварыць умовы для павышэння ўзроўню прафесіяналізму настаўнікаў па тэме “Развіццё арфаграфічных уменняў у навучэнцаў V-VII класаў шляхам выкарыстання інтэрактыўнай дошкі на ўроках беларускай мовы”
Задачы: павысіць якасць падрыхтоўкі, правядзення ўрокаў, прадметных тыдняў; працягваць укараненне ў практыку работы інавацыйных тэхналогій; працягваць прапаганду перадавога вопыту настаўнікаў-філолагаў сярод калег.
Форма: практыкум
Ход
I.Уводзіны
1)Слова-пажаданне
Зусім нядаўна мы з трывогай чакалі 2013 г.Думалі, што ён можа нам прынесці… А сёння ўжо на календары 2014, які таксама нас хвалюе.Вельмі прыемна, што 2014 год пачаўся для мяне з сустрэчы з вамі, мае калегі. Я-Аліна Анатольеўна Паплаўская, настаўнік беларускай мовы і літ-ры ДУА “ВПК Вішнеўскі яслі-сад сярэдняя школа”.Кажуць, што Новы год або пачатак якой-небудзь справы павінны суправаджацца прыемнымі словамі, справамі.Давайце і мы паверым у казку і вызначым пры дапамозе кветкі, што кожнага з нас чакае ў 2014 г. “Пажаданне слова” (Знаёмства)
2)Сёння, падчас нашай сустрэчы, мне хацелася б вярнуць вас у 1917 год.Год, калі адбыліся падзеі, якія аказалі ўплыў на далейшы лёс людзей.Давайце мы з вамі вызначым асноўныя фактары (прычыны), якія прывялі да змены ўлады ў 1917 г. (Слайд 1)/палеміка/
3)Прагляд відэафільма “Октябрьская революция.Штурм Зимнего”
Я думаю, што вы здагадаліся, што адным з асноўных фактараў было ўменне валодаць словам – красамоўства.Нездарма яшчэ ў Старажытнай Грэцыі і Рыме існавалі школы аратарскага мастацтва, праходзілі турніры красамоўства.Адным з лепшых аратараў таго часу быў Цыцэрон (Слайд 2), які, будучы палітычным дзеячам, не раз перамагаў супраціўнікаў.Мы ведаем, што пры дапамозе слова можна даць чалавеку крылы, а можна забраць жыццё.Існуе шмат выслоўяў, прыказак наконт слова.(Слайд 3).
II.Праца над тэмай
1)Слова ў розных раздзелах мовазнаўства (Арфаграфія)
2)Знаёмства з тэмай практыкума“Развіццё арфаграфічных уменняў у навучэнцаў V-VII класаў шляхам выкарыстання інтэрактыўнай дошкі на ўроках беларускай мовы” (Слайд 4)
3)Акрэсліванне паняццяў:
Арфаграфія (ад грэч. ὀρθός [orthós] = правільны і γράφειν [gráphein] = пішу)— сукупнасць правілаў, якімі рэгулюецца перадача вуснай мовы на пісьме. У пэўным сэнсе арфаграфічныя правілы — штучныя, умоўныя, але яны вынікаюць з фанетычных і граматычных заканамернасцей мовы і непарыўна з імі звязаны. /Беларуская Вікіпедыя/
Арфаграма (ад грэч.orthos – прамы, правільны + gramma – літара, запіс) – унармаванае напісанне, якое выбрана з рада магчымых і адпавядае правілам арфаграфіі або традыцыі. /Сцяцко, П.У., Гуліцкі, М.Ф., Антанюк, Л.А.Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў.-Мн., 1990.- С.23./
Арфаграфічныя ўменні – састаўная частка ўменняў па беларускай мове: распазнаваць прыкметы арфаграмы, знаходзіць арфаграмы ў словах, словазлучэннях, правільна размяркоўваць іх з вывучанымі граматыка-арфаграфічнымі правіламі; умець вызначаць пазіцыю гука (слабая, моцная), прымяняць правілы; выконваць арфаграфічнае каменціраванне; выконваць арфаграфічную праверку напісанага тэксту, знаходзіць, тлумачыць і выпраўляць арфаграфічныя памылкі як у сваім, так і ў чужым тэксце; карыстацца арфаграфічнымі слоўнікамі і даведачнай літаратурай. /Яленскі, М.Г., Васюковіч, Л.С., Саматыя, І.М. і інш.Выкладанне беларускай мовы ў школе.-Мн.:Нар.асвета, 1994.-239 с./(Слайд 5)
4)Вызначэнне праблемных момантаў (Слайд 6)
1.У якім узросце вывучаецца арфаграфія?/10-12 гадоў.Развіта наглядна-вобразнае мысленне, адбываецца паступовы пераход да моўна-лагічнага паняційнага мыслення; валоданне разумовай аперацыйнай дзейнасцю-параўнанне/
2.Чаму мы павінны развіваць арфаграфічныя ўменні?
3.Як?Якім чынам? /разумовай аперацыйнай дзейнасці:параўнанне, супастаўленне, аналіз, сінтэз, абагульненне і інш.; пры дапамозе нагляднасці (візуальнасці)/
5) Метад “Два лісты” (Ці аднолькавыя гэтыя лісты?Пры дапамозе чаго вы вызначылі?)
6)Зварот да тэмы (Слайд 4) /інтэрактыўная дошка/
III.Магчымасці інтэрактыўнай дошкі (Слайд 7)
Магчымасць
Прыклад прымянення
Праца з рознымі колерамі
Класіфікацыя, абагульненне, параўнанне, выдзяленне “патрэбнага”, рэфлексія…
Магчымасць рабіць запіс на экране
Дапісаць часткі слоў, выправіць памылкі, знайсці падабенства…
Кіраўніцтва аўдыё і відэа
Відэафрагменты, аўдыёфрагменты
Кіраўніцтва інтэрактыўнымі праграмамі
Схемы, ланцужкі пераўтварэнняў; дапаўненне і змяненне інфармацыі…
Drag & drop(цягнуць і адпусціць)
Канструяванне сказаў, тэксту, мадэліраванне, класіфікацыя…
Выдзяленне асобных частак экрана
За шторкай: алгарытм або паняцце, схаваныя адказы або этапы; кантроль ведаў…
Прагляд старонак у любым парадку, зварот да папярэдняй старонкі
Выніковы тэст па этапах урока або па тэме, аналіз памылак, рэфлексія…
Калекцыя шаблонаў і малюнкаў
Гатовыя малюнкі, схемы, заліўка экрана, дынамічныя нагляднасці…
IV.Апорны блок
1)Тэма: Правапіс галосных о, э, а (Слайд 8)
2)Праблемы: размежаванне паняццяў “галосны гук” і “зычны гук”; асаблівасць націску; запазычаныя словы, аканне (Слайд 9)
3) Параўнанне /Прынцып пераемнасці і паслядоўнасці/ (Слайд 10)
4) Праца над націскам (Слайд 11)
5) Заданне на размежаванне (Слайд 12)
6) Праца над правілам (Апорная табліца) ( Слайд13)
7) Гульня “Прыдумай слова” (Слайд 14)
8) Праца па вызначэнні арфаграм (падручнік)
9)Рознаўзроўневыя заданні
10) Рэфлексія “Тэст” (Слайд 15)
V.Практычная частка
1)Праца ў малых групах) (Слайд 16)
Тэма: Правапіс прыставак, якія заканчваюцца на зычны (аб-, ад-, с- (з-))
1 група.Вызначыць праблемы
2 група.Распрацаваць заданні, якія будуць садзейнічаць у развіцці арфаграфічных уменняў. (Прынцып паслядоўнасці)
3 група.Як падаць матэрыял? (Сродкі навучання)
4 група.Рэфлексія
2)Абмен вопытам
VI.Падагульненне
1) Слова пра век інфармацыйных тэхналогій.
2) Літаратура (Слайд 17)
1.Гомулина, Н.Н. Особенности создания электронных образовательных ресурсов для интерактивных досок.Коллекция мультимедиа-компонентов «Умник-ПО//Вопросы информации образования [Электронный ресурс] 2006.№10
2.Зюганова, Л.К.К вопросу о формировании понятия «орфограмма» у учащихся 4 класса // Актуальные вопросы методики преподавания грамматики и лексики русского языка. –М., 1976.-С.103.
3.Ляшчынская, В.А., Шведава, З.У.Курс лекцый па курсе “Методыка выкладання беларускай мовы”.С.10
4.Малажай, Г.М., Рачэўскі, С.Р.Пазакласная праца па беларускай мове:Вучэб.дапам.-Мн.:Выш.шк., 1990.-254 с.
5.Паўлоўская, В.І.Мова:цікава і займальна.-Мн.:Нар.асвета, 1989.-221 с.- (Б-ка настаўніка беларус.мовы і літ.).
6.Сцяцко, П.У., Гуліцкі, М.Ф., Антанюк, Л.А.Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў.-Мн., 1990.-С.23.
7.Текучева, А.В., Разумовская, М.М., Ладыжевская, Т.А. Основы методики русского языка в 4-8 классах: Пособие для учителей.-М.,1978.-с.176.
8.Ушаков, М.В.Методика правописания.-М.,1959.-С.4
9.Яленскі, М.Г., Васюковіч, Л.С., Саматыя, І.М. і інш.Выкладанне беларускай мовы ў школе.-Мн.:Нар.асвета, 1994.-239 с.
3) Рэфлексія.«Кожны чалавек, якога я сустракаю, у нейкім дачыненні мае перавагу нада мной, і ў гэтым сэнсе я магу ў яго павучыцца»
Р.Эмерсан (Слайд 18)
Хто згодны з гэтымі словамі, проста ўсміхніцеся.
Тип материала: | Презентация Power Point (ppt) |
---|---|
Размер: | 12.73 Mb |
Количество скачиваний: | 7 |