Прэзентацыя па беларускай літаратуры "Асоба Я.Купалы - народнага паэта"

Предмет: Другое
Категория материала: Презентации
Автор:

Тэма:   Асоба Я.Купалы – народнага паэта

Мэты:

-           разуменне асобы;

-          разуменне грамадзянскай пазіцыі аўтара;

-          сувязь творчасці з духоўным жыццём народа.

Форма: урок, 1 г. Тэхналогія развіцця крытычнага мыслення.

 Абсталяванне: мультымедыйная ўстаноўка,карткі,падручнік,аловак, дадатковая літ-ра.

Эпіграф:  І ў белы дзень і ў чорну ноч

                 Я ўсцяж раблю агледзіны,

                 Ці гэты скарб не збрыў дзе проч,

                 Ці трутнем ён не з”едзены.

                                Я.Купала. Спадчына

                                                                              Ход урока

1.       Выклік

1)      Песня ВІА “ Песняры “ “ Спадчына “.

2)      Слова настаўніка:

Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына.

  Каму з беларусаў невядомы гэтыя радкі?! Чуеш іх і бачыш перад сабой залатыя палі, казачныя лясы, бяздоннае блакітнае неба. Усё такое роднае!

  Адчуваеш, як у душу прыходзіць пяшчота, замілаванне, любоў да роднай зямлі. Слухаеш іх і ўспамінаеш Я. Купалу!

3)       Гутарка

-          Якія асацыяцыі ў вас выклікае імя ”Янка Купала“ ?

-          Якім вы ўяўляеце гэтага чалавека?

-          Якія творы вы ўспамінаеце?

(Можна выкарыстаць слайд, на якім змешчаны ілюстрацыі да твораў Я. Купалы.)

4)      Інсцэніроўка ўрыўка з камедыі” Паўлінка “ ( Размова Паўлінкі з цёткай пра замужжа )

2.       Асэнсаванне

1)      Зварот да тэмы, мэт, эпіграфа.

2)      Гістарычныя звесткі.

-          Давайце ўспомнім, у які час давялося жыць пісьменніку?

                                          1882-1942

1904-1905 - руска-японская вайна;

1905-1907 - 1 буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя;

1914-1918 - першая сусветная вайна;

1917 - Лютаўская рэвалюцыя;

1917 - Кастрычніцкая рэвалюцыя;

1918-1922 - грамадзянская вайна;

1919г. 1 студзеня - утварэнне БССР;

1921-1939 - акупацыя Польшчай Заходняй Беларусі;

1941-1945 - Вялікая Айчынная вайна.

-          Як вы думаеце, да якіх тэм, да якой лірыкі ( пейзажнай, інтымнай, грамадзянскай, філасофскай, публіцыстычнай ) у сваёй творчасці мог звяртацца паэт, які жыў у такі час?

( Падагульненне настаўніка: верш “ Мужык “ 1905г., верш “ Час “ 1918г., верш “ Спадчына “ 1919г., паэма “ Безназоўнае “, верш “ Беларускім партызанам “, публіцыстыка і інш. )

3)      Праца над структурай.

 

 

 

 

-          Мы ведаем Купалу як…

                                          

Я. Купала

 

 

 

 

 3. Праца з тэкстам ( крытычны матэрыял па падручніку , дадатковая літаратура ).

1) Адбор матэрыялу па падручніку, тэзісны запіс у табліцу , з выкарыстаннем плана.

 

                                                                      

Што ведаў?( * )

Што даведаўся? ( + )

Хачу больш ведаць ( ! )

 

 

 

 

План

1.       Год нараджэння, месца.

2.       Вучоба.

3.       Пачатак творчасці.

4.       Першыя зборнікі.

5.       Званне народнага паэта.

6.       Публіцыстыка ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

7.       Смерць паэта.

8.       Цыкл “ Хачу больш ведаць “

( Тэмы,прапанаваныя для цыкла “ Хачу больш ведаць “: “ Сустрэча Я. Купалы з Я. Коласам “; “ Загадка смерці Я.Купалы”; “ Перакладчыцкая дзейнасць паэта”.)

Практыкаванні для вачэй!

2) Абмен ведамі.

3) Верш “ Мужык “ ( на памяць расказвае вучань ).

4) Зварот да эпіграфа.

-    Ці мелі мы рацыю, калі ў якасці  эпіграфа ўзялі радкі, запісаныя на дошцы? Чаму?

5) ДЗ : падрыхтаваць тэст, праз які будзе прасочвацца жыццёвы і творчы шлях Я. Купалы

або паведамленне “ Я. Купала - народны пясняр “.

5)      Аналіз адзнак.

3.       Рэфлексія

 

-       Якія рысы характару Я.Купалы- чалавека і паэта - выклікалі ў цябе асаблівае ўражанне?

Тип материала: Презентация Power Point (ppt)
Размер: 10.67 Mb
Количество скачиваний: 118
Просмотров: 404

Похожие материалы