Урок абагульнення і паўтарэння па тэме”Складаныя сказы:складаназлучаныя, складаназалежныя, бяззлучнікавыя”
Предмет: | Другое |
---|---|
Категория материала: | Презентации |
Автор: |
Поплавская Алина Анатольевна
|
Тэма: Урок абагульнення і паўтарэння па тэме”Складаныя сказы:складаназлучаныя, складаназалежныя, бяззлучнікавыя”
Мэты: абагульніць і сістэматызаваць веды па тэме”Складаныя сказы: складаназлучаныя, складаназалежныя, бяззлучнікавыя”;
удасканаліць уменне вызначаць віды складаных сказаў,
расстаўляць знакі прыпынку, выконваць сінтаксічны разбор складаных сказаў; ужываць складаныя сказы ў вусным і пісьмовым маўленні;
выхоўваць культуру мовы, любоў і павагу да роднага краю, да гісторыі Беларусі.
Абсталяванне: камп”ютары, карткі, лісты самакантролю, выстава кніг пра Смаргоншчыну і Гродзеншчыну.
Ход урока
1. Уводзіны ў тэму.
1. Слова настаўніка.
“ Дзе б я ні быў, куды б ні закінуў мяне лёс, сэрца заўсёды рвецца дамоў, у родную вёску. І шчыра прызнаюся, што няма для мяне найшчаслівейшых хвілін, як ехаць дамоў, да маці, да сваіх землякоў, дзе кожная пядзя зямлі сходжана тваімі нагамі, дзе з маленства знаёмыя кожнае дрэўца ў лесе, кожны сіні васілёк і белы рамонак пры дарозе.”( В. Дайліда.Сэрца рвецца дамоў.) Так адчувае прыцягненне роднай зямелькі В. Дайліда.
- А як вы адчуваеце сябе на радзіме, у сваёй вёсачцы?(Разважанні вучняў).
Многія беларускія пісьменнікі ў сваёй творчасці звяртаюцца да тэмы радзімы, Бацькаўшчыны.Сёння ў якасці эпіграфа мы возьмем словы Г.Бураўкіна з верша”Я не ганю землі чужыя”. (Слайд 1)
- На вашу думку, што хацеў сказаць гэтымі радкамі пісьменнік? (Разважанні вучняў).
- Як вы здагадаліся, напэўна, на працягу ўсяго сённяшняга ўрока будзе гучаць тэма роднага краю, бацькаўшчыны, Радзімы. ( Слайд 2 ) Слова “Радзімы” я паставіла апошнім у сваім запісе і напісала з вялікай літары. Чаму? (Разважанні вучняў). Сёння мы ад паняцця “”малая радзіма” паспрабуем прыйсці да разумення выраза “Радзіма – краіна”.
2. ( Слайд 3 ).Асноўная тэма: Урок абагульнення і паўтарэння па тэме “Складаныя сказы: складаназлучаныя, складаназалежныя, бяззлучнікавыя.”
3. ( Слайд 4 ). План работы.
1)Вызначэнне мэт урока.
2) Паўтарэнне.
3) Камп”ютарныя тэсты.
4) Тэкст з лінгвістычнымі заданнямі.
5) Выступленне “ Краін шмат - Радзіма адна”.
4. Пастаноўка вучнямі мэт урока.( Праверка па слайду 5).
2. Трэніровачныя практыкаванні.
1.Паўтарэнне. Вуснае паведамленне “ Складаныя сказы “ ( Слайд 6) (Дадатак 1)
2. Камп”ютарныя тэсты.
1) Слайд 7. ( Работа ў парах. Праверка- слайд 8.) (Дадатак 2)
Зварот да 7 слайда.- Да якіх відаў адносяцца 2, 3, 5 сказы?
2) Слайд 9. ( Праверка-слайд 10.Правяраюць самі вучні, адказы заносяць у ліст самакантролю.) ( Дадатак 3 ) Праверка настаўнікам 6 сказа.
ЗАРАДКА ДЛЯ ВАЧЭЙ!
3) Слайд 11.” Тыпы падпарадкавання складаназалежнага сказа.Т-2. “ (Вылічальна-аналітычны цэнтр Міністэрства адукацыі РБ) ( Ліст самакантролю).
3.Праца па картках.
1) Тэкст з лінгвістычнымі заданнямі. ( Дадатак 4 )
4.Выступленне “ Краін шмат-Радзіма адна”(дамашняя падрыхтоўка.Патрабаванні: публіцыстычны стыль, ужыць складаныя сказы).
5. Падвядзенне вынікаў. Аналіз адказаў.Здача лістоў самакантролю.(Дадатак 5)
6. Рэфлексія “ Правер сябе “. Выбар дамашняга задання. ( Дадатак 6 ).
Тип материала: | Архив RAR (rar) |
---|---|
Размер: | 4.02 Mb |
Количество скачиваний: | 15 |