Вусны часопіс “Дзеля міру на Зямлі”
Предмет: | Классному руководителю |
---|---|
Категория материала: | Конспекты |
Автор: |
Поплавская Алина Анатольевна
|
Вусны часопіс “Дзеля міру на Зямлі”
Мэты:садзейнічаць знаёмству выхаванцаў з тымі падзеямі, якія адбываліся на пачатку Вялікай Айчыннай вайны; садзейнічаць у развіцці ўмення паслядоўна выкладаць свае думкі; садзейнічаць у фарміраванні ў выхаванцаў грамадзянскасці і патрыятызму, пачуцця гонару за сваю краіну, за свой народ.
Ход
1.Уступ.Праслухоўванне запісу аб аб’яўленні вайны .
2.Слова настаўніка
22 чэрвеня 1941 года дыктар Усесаюзнага радыё Юрый Левітан аб’явіў аб нападзе германскіх войск на СССР.22 чэрвеня ў 12 гадзін дня Молатаў (наркам, міністр замежных спраў) выступіў з афіцыйным зваротам да грамадзян СССР, у якім паведаміў аб нападзе Германіі на СССР і аб пачатку айчыннай вайны.
3.Практыкаванне “Асацыяцыя”
-З чым у вас асацыіруецца гэта слова - вайна? Падбярыце па 2 словы (аповед выхаванцаў)
4.Гутарка
-Хто першы ўступіў у бой з германскімі войскамі? (пагранічнікі)
/Успаміны пагранічніка, які абараняў Гродна;вораг на Смаргоншчыне зачытваюць выхаванцы/
-Адкуль вы ведаеце, што такое вайна?
-Калі закончылася Вялікая Айчанная вайна?
-Якія страты панесла Беларусь падчас гэтай вайны?(загінуў кожны 3 жыхар Беларусі)
5.Чытанне верша выхаванцам (Анатоль Вярцінскі “Рэквіем па кожным чацвёртым”)
-Хто набліжаў гэты дзень Перамогі?
6.Прэзентацыя “Подвиги детей во время Великой Отечественной войны”
-Хто з пісьменнікаў беларускіх, рускіх звяртаўся да тэмы “Вялікая Айчынная вайна” (А.Куляшоў, В.Быкаў, Я. Купала, Я.Колас, К.Чорны, У Караткевіч і інш.)
-Чаму і сёння многія маладыя пісьменнікі, кінасцэнарысты звяртаюцца да дадзенай тэмы?
-Якая абстаноўка зараз у свеце?Ці ўсе думаюць пра наступствы вайны?
7.Ліст да украінскіх равеснікаў з нагоды жадання ім міру. (Зачытванне лістоў)
8.Відэафільм “Лучший ролик о Великой Отечественной войне»
9.Верш Насты Захарэвіч “Бабуля, раскажы мне пра вайну”
-Як мы ўшаноўваем памяць пра людзей, якія загінулі ў гады ВАв?
Абноўлены музей ВАв ў Мінску. /2 ліпеня 2014 г./
Тип материала: | Документ Microsoft Word (docx) |
---|---|
Размер: | 70.92 Kb |
Количество скачиваний: | 43 |