Архітэктура і мастацтва ў другой палове 17-першай палове 18 ст.
Предмет: | История |
---|---|
Категория материала: | Презентации |
Автор: |
Бартошик Наталья Петровна
|
Сувязь з папярэднімі ведамі: Вывучэнне тэмы “Літаратура і грамадска-палітычная думка” з’яўляецца падставай для новай тэмы пытанне пра барока.
Мэта ўрока:Стварыць умовыдлявызначэння вучнямі асаблівасцей высокага і позняга барока ў архітэктуры беларускіх зямель, характарызаваць уплыў барока на выяўленчае мастацтва, прааналізаваць развіццё музыкальнага і тэатральнага мастацтва.
Задачы ўрока:
1. Арганізаваць сітуацыю для высвятлення вучнямі пытанняў па плану :
- Архітэктура
-Выяўленчае мастацтва
-Музыка і тэатр
2. Садзейнічаць выхаванню пачуцця гонару за дасягненні беларускіх майстроў.
3. Спрыяць фарміраванню ўменняў раскрываць значэнне гістарычных паняццяў,параўноўваць гістарычныя з’явы па ўказанных крытэрыях, прыводзіць прыклады культурных дасягненняў нашых продкаў, даваць ацэнку аднакласнікам за работу, складаць інтэлект-карту.
Мэты ўрока мовай вучняў:
Ведаць: Асноўныя напрамкі архітэктуры і мастацтва ў другой палове XVII – першай палове XVIII ст.
Умець расказаць пра:1.Барока ў архітэктуры Беларусі
2. Віленскае барока
3. Партрэтны жанр, «Сармацкі партрэт», І.Шрэтара
4. Батлейку і школьны тэатр
5. Царкоўную музыку, «Полацкі сшытак», арганную музыку, капэлы.
Навучыцца: тлумачыць новае паняцце “Віленскае барока”,
даваць ацэнку аднакласнікам за работу,
складаць інтэлект-карту.
Ключавое пытанне да вучняў: Што выклікае пачуццё гонару за нашуархітэктуру і мастацтва ў другой палове XVII – першай палове XVIII ст.?
Тып урока: вывучэння новай тэмы.
Матэрыялы і дыдактычныя дапаможнікі:
1. Вучэбны дапаможнік “Гісторыя Беларусі. Другая палова XVI- канец XVIIIст. 8 клас”.
2. Мультымедыйная прэзентацыя «Архітэктура і мастацтва”. Дадатак 1.
3.. Ацэначны ліст абароны праекта па тэме “Архітэктура і мастацтва”. Дадатак 2
План урока:
1. Барока ў архітэктуры Беларусі. Віленскае барока
2. Партрэтны жанр. «Сармацкі партрэт». І.Шрэтар
3. Батлейка, школьны тэатр
4. Царкоўная музыка, «Полацкі сшытак», арганная музыка, капэлы.
Ход урока:
1 этап. Арганізацыйна-матывацыйны этап
Рэфлексія. Які ў вас настрой? Намалюйце смайлік хмаркі або сонейка!
Настаўнік:
2 этап. Этап актуалізацыі суб’ектыўнага вопыту вучняў
Настаўнік звяртаецца да вучняў успомніць паняцці “барока”, культура, архітэктура, мастацтва.
3 этап. Аперацыйна-пазнавальны этап
Вучні выступаюць па праектах, якія рыхтавалі на працягу 2-х тыдняў.
Пасля выступлення кожнай групы выстаўляецца ўзаемаацэнка (дадатак 2).
Таксама пасля узаемаацэнкі кожнай групы настаўнік звяртае ўвагу на НАШТОБУЗУ і пытаецца, што з гэтага зрабілі.
4 этап. Зваротная сувязь. Настаўнік: Вучні спрабуюць адказаць на ключавое пытанне.За асобны адказ –бал асобнаму вучню.
5 этап.Падвядзенне вынікаў урока, выстаўленне адзнак.
5 этап. Дамашняе заданне. Параграф 21, стар.119-124. Прачытаць і адказаць на пытанні.
6 этап. Рэфлексія. Настаўнік: Выкажыце адным словам сваю думку пра ўрок.
Тип материала: | Презентация Power Point (ppt) |
---|---|
Размер: | 3.38 Mb |
Количество скачиваний: | 8 |