Сітуацыйная гульня “Мой выбар”

Предмет: Классному руководителю
Категория материала: Конспекты
Автор:

Тэма: Сітуацыйная гульня “Мой выбар”

Мэта: садзейнічаць знаёмству выхаванцаў з паняццямі “камфлікт” і “кампраміс”; садзейнічаць у выпрацоўцы ўмення пазбягаць канфліктных сітуацый, аналізаваць сітуацыю і рабіць правільны выбар; садзейнічаць у выхаванні грамадзяніна з актыўнай жыццёвай пазіцыяй.

                                                 Ход

1.Гутарка.Прыём “ Дрэва поспехаў і няўдач”

-Як прайшоў сённяшні дзень? Пры дапамозе сцікера раскажыце пра свае сённяшнія поспехі і няўдачы. /Выхаванцы на сцікерах сцісла запісваюць свае поспехі і няўдачы, выходзяць да дошкі і расказваюць пра іх./Слайд 2)

- Хто вінаваты ў тым, што ў вас сёння не ўсё атрымалася?

2.Тэма, мэта

1)Слова настаўніка

Часта, можна сказаць, што пастаянна чалавек у сваім жыцці стаіць перад выбарам.Выбар можа быць значным і , на першы погляд, нязначным.Мы толькі пазней можам меркаваць да чаго нас прывёў той ці іншы выбар, якая-небудзь сітуацыя.

2.Практыкаванне “Мой сённяшні выбар” /Успомніце якую-небудзь сённяшнюю сітуацыю, калі вы павінны былі зрабіць які-небудзь выбар./(Слайд 2) (Пад’ём, вопратка, перапынак)

3)Дзелавая гульня “Хто перад намі?” /Слайд 3) (Паняцце канфлікт.Канфліктны чалавек, неканфліктны чалавек)

Выхаванцы дзеляцца на 2 групы і працуюць над карткамі:калонка, навушнікі, чарнавік, дзённік; мабільнік, навушнікі, чарнавік, дзённік.

-         Хто з іх больш канфліктны?Чаму?

-         Перад якім выбарам вы былі пастаўлены, калі прыступалі да дзелавой гульні?

4)Сітуацыйная гульня (3 групы)

1 сітуацыя.На перапынку аднакласнікі ў тым пакоі, дзе вы таксама знаходзіліся, аб нечым шапталіся і сваім выглядам вам паказвалі, што не хочуць дзяліцца з вамі дадзенай інфармацыяй.Вашы дзеянні.

2 сітуацыя.Вы даведаліся, што знаёмы вам падлетак пачаў ужываць наркотыкі. Вашы дзеянні.

3 сітуацыя.Вам неабходна знайсці нейкую інфармацыю ў інтэрнэце, а час, адведзены бацькамі на наведаванне інтэрнэту, выйшаў. Вашы дзеянні.

5)Праца над словам кампраміс

- Што трэба ўмець рабіць, каб пазбегнуць канфлікту? (Ісці на кампраміс)

- Што трэба ўмець рабіць, каб зрабіць правільны выбар? (Правільна ацэньваць сітуацыю)

 

3.Практыкаванне “Камплімент”

Тип материала: Презентация Power Point (ppt)
Размер: 2 Mb
Количество скачиваний: 8
Просмотров: 141

Похожие материалы