Тэатральнае, музычнае і выяўленчае мастацтва ў 2-палове 1950-х- сярэдзіне 1980- гг.
Предмет: | История |
---|---|
Категория материала: | Презентации |
Автор: |
Бартошик Наталья Петровна
|
Дэмакратызацыя грамадскага жыцця, якая адбылася ў гады «адлігі», спрыяла пераарыентацыі ўвагі дзеячаў культуры на асвятленне маральных праблем і ўнутранага свету чалавека. Набыў вядомасць як пачынальнік новага этапу ў развіцці беларускай сатырычнай камедыі А. Макаёнак. Вялікуюцікавасць у гледачоў выклікалі яго камедыі «Святая прастата»,Лявоніха на арбіце». Ён стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР за п’есу «Трыбунал» і камедыю «Таблетку пад язык».У 1970—1980-я гг. належнае месца ў рэпертуары беларускіх тэатраў заняла нацыянальная тэматыка. Як і раней, вядучым быў Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы. Найбольш значнымі работамі купалаўцаў сталі спектаклі па п’есах I. Чыгрынава «Плач перапёлкі», А. Дударава «Радавыя». У беларускай музычнай культуры адбываўся пераход да больш глыбокага адлюстравання духоўнага жыцця грамадства, яго патрабаванняў і інтарэсаў. У 1955 г. быў зацверджаны Дзяржаўны гімн БССР. Кампазітар А. Багатыроў на аснове народнай песеннасці стварыў арыгінальную шматчастка-У. Мулявінвую кампазіцыю «Беларускія песні», за якую атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР. Развіццё выяўленчага мастацтва было звязана састанаўленнем прафесіяналізму мастакоў. Яны паступова пераходзілі да філасофскага асэнсавання гістарычных падзей, адлюстраваных у іх творчасці. Тэма партызанскай барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў стала вызначальнай у творчасці М. Савіцкага.Шырокай папулярнасцю ў гледачоў карысталіся фільмы кінастудыі «Беларусьфільм». У сярэдзіне 1950—1960-х гг. на экранах з’явіліся вядомыя дзіцячыя гісторыка-прыгодніцкія кінастужкі рэжысёра Л. Голуба «Міколка-паравоз», «Дзяўчынка шукае бацьку», «Паланэз Агінскага» і інш. У кінафільме «Гадзіннік спыніўся апоўначы» рэжысёра М. Фігуроўскага расказваецца пра аперацыю падпольшчыкаў па ліквідацыі фашысцкага гаўляйтэра Кубэ.Дакументальныя стужкі ўяўлялі сабой фільмы-нарысы пра герояўВялікай Айчыннай вайны: «Дачка партыі» — прысвечаны гераічнай дзейнасці В. З. Харужай, «Бацька Мінай» — М. Ф. Шмырова, «Марат Казей» — Марата Казея
Тип материала: | Презентация Power Point (ppt) |
---|---|
Размер: | 6.92 Mb |
Количество скачиваний: | 4 |