Урок + презентация по физике «Раўнадзейная сіла»

Предмет: Физика
Категория материала: Другие методич. материалы
Автор:

"Описание материала:

Ведь на уроках физики любой ученик может поставить эксперимент, чтобы убедится в правильности высказанной гипотезы.

"Данная разработка (урок и презентацию) построенная на технологии проблемного обучения.

Учеников мы подводим к проблемной ситуации для решения которой им не хватает знаний.

"Выдержка из материала:

Тэма. Складанне сіл. Раўнадзейная сіла

Мэта урока: забяспечыць засваенне паняцця “раўнадзейная сіла”, правілы знаходжання лікавага значэння раўнадзейнай сілы, напрамку раўнадзейнай сілы.

Задачы ўрока: 

  • Адукацыйная:актывізаваць пазнаваўчую дзейнасць навучэнцаў;
  • Развіваючая : фарміраваць уменне прымяняць раней атрыманыя веды ; развіваць лагічнае мысленне , пазнавальную цікавасць;
  • Выхаваўчая : фарміраваць цікавасць навучэнцаў да вывучэння фізікі ; выхоўваць волю і настойлівасць у дасягненні канкрэтных вынікаў, культуру зносін.

Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу. 

Метады урока: тлумачальна- ілюстрацыйнаe навучанне (праца разам з настаўнікам над вучэбным матэрыялам) , рэпрадуктыўнае навучанне (практыкум па рашэнні задач), славесна - наглядны метад.

Форма арганізацыі занятка: гутарка, рашэнне задач , індывідуальная работа. 

Абсталяванне ўрока: прэзентацыя « Раўнадзейная сіла » , мультымедыйная ўстаноўка, кампютар, набор грузаў, дынамометр, ватман з відарысам яблыні, карткі ў выглядзе яблычкаў, карткі з назвамі фізічных велічынь, карткі з назвамі або відарысамі прыбораў для вымярэння фізічных велічынь.

План урока.

1. Арганізацыйны этап - 2 мін. 2. Праверка хатняга задання - 3 мін. 3. Актуалізацыя ведаў па тэме - 8 мін. 4. Вывучэнне новага матэрыялу - 15 мін. 5. Фізхвілінка - 2 мін. 6. Замацаванне ведаў па тэме - 12 мін. 7. Хатняе заданне - 1 мін. 8. Падвядзенне вынікаў урока - 2 мін.

Ход урока

I. Арганізацыйны этап (псіхалагічна падрыхтаваць вучняў да працы на ўроку).

II. Праверка хатняга задання.

Навучэнцы самастойна правяраюць заданне, выкананае дома, з дапамогай узору (слайд 2).(3а правільнае рашэнне задачы ў ліст самаацэнкі выставіць 3 балы, дадатак 1) 

III. Актуалізацыя ведаў па тэме.

Гутарка настаўніка з вучнямі, у ходзе якой будуць атрыманы адказы на пытанні для паўтарэння па тэме.(слайд3)(за кожны правільны адказ у ліст самаацэнкі вучні выстаўляюць – 1 бал)

1.Якія характарыстыкі сілы вы можаце назваць?

2.Які накірунак маюць сіла цяжару, сіла пругкасці, вага цела?

3.Якой літарай абазначаюць сілу?

4.Назавіце адзінку вымярэння сілы?

5.Назавіце прыбор для вымярэння сілы.

6.У выглядзе чаго паказваюць сілу на малюнках?

7.Ад чаго залежыць даўжыня стрэлкі, якая выражае сілу?

8. На цела дзейнічае ўправа сіла 3Н, улева 4Н, уверх 5Н, уніз 4Н. Пакажыце ўсе сілы графічна. 

9.(Стварэнне праблемнай сітуацыі), (слайд4)

IV. Вывучэнне новага матэрыялу

Запісваюць тэму урока. Настаўнік прымацоўвае ватман да дошкі. Вучні на картаках - яблыках запісваюць , аб чым яны хочуць даведацца на гэтым уроку, зыходзячы з тэмы занятка , і прымацоўваюць яблыкі да галінак дрэва. Настаўнік агучвае сфармуляваныя задачы. 

Слайд 5 прэзентацыі (уводзім паняцце раўнадзейнай сілы)-Як можна знайсці раўнадзейную сіл, якія дзейнічаюць на цела ў адным напрамку па адной прамой?

 -Як накіравана раўнадзейная?(вучні выказваюць меркаванні, звяраюць адказ ст.54, запісваюць у сшытак) Слайд 6

-Як можна знайсці раўнадзейную сіл, якія дзейнічаюць на цела ў процілегла накіраваных напрамках па адной прамой?

-Як накіравана раўнадзейная?(вучні выказваюць меркаванні, звяраюць адказ ст.54, запісваюць у сшытак)

Дослед: груз падвешаны да спружыны. Паказаць графічна, якія сілы дзейнічаюць на груз? Чаму груз знаходзіцца ў стане спакою?(ст.55) Калі раўнадзейная дзвюх сіл роўна нулю?

V. Фізкультхвілінка

У класным пакоі справа на сцяне прымацаваныя карткі з назвамі фізічных велічынь (маса, абём, сіла, тэмпература, ціск, даўжыня, скорасць, час, шлях), а злева – карткі з назвамі прыбораў альбо відарысамі прыбораў для вымярэння фізічных велічынь ( вагі, дынамометр, метраном, гадзіннік, мензурка, лінейка, рулетка, тэрмометр, спідометр, секундамер). Можна выкарыстаць і самі прыборы, якія будуць разложаны па ўсяму класнаму пакою.

Кожны вучань павінен супаставіць велічыню і прыбор, прымацаваўшы іх на дошцы з дапамогай магнітаў разам.Праверка (слайд 7). ( правільны адказ - 1 бал)

VI. Замацаванне матэрыялу

Франтальная праца вучняў -(слайд 8-10) (вяртанне да праблемы пастаўленай ў пачатку урока)(кожны правільны адказ – 2 балы)

Самастойная праца вучняў (задачы па зборніку на знаходжанне раўнадзейнай сілы)(правільнае рашэнне – 3 балы – кантралюе настаўнік)

Праца з тэстам у праграме Краб2 (колькасць балаў роўна адзнацы, выстаўленай праграмай)

VII. Хатняе заданне

VIII. Падвядзенне вынікаў урока, рэфлексія

Па заканчэнні ўрока вучні збіраюць яблыкі, якія паспелі (задача вырашана). Настаўнік праводзіць аналіз задач, якія засталіся на дрэве.

Выстаўленне адзнак:

  • 15 – 18 б -6
  • 19 – 20 б- 7
  • 21 – 24 б – 8
  • 25 – 27 б - 9
  • 28 – 30 б - 10
Тип материала: Архив RAR (rar)
Размер: 495.95 Kb
Количество скачиваний: 11
Просмотров: 200

Похожие материалы